На пажары ў дзіцячым аздараўленчым лагеры "Прамень" (Гомельскі раён) загінуў мужчына.

Вечарам 21 жніўня загарэлася электраправодка ў будынку, размешчаным на тэрыторыі лагера. Як паведамілі БелаПАН у Гомельскім абласным упраўленні МНС, пасля прыбыцця ратавальнікаў было ўстаноўлена, што гарыць дах будынка, які не эксплуатуецца, і дашчаная прыбудова.

На момант узнікнення пажару на тэрыторыі лагера ў суседніх жылых карпусах знаходзілася 99 дзяцей ад 2 да 17 гадоў і 13 чалавек абслуговага персаналу. Ніхто з іх не пацярпеў.

У выніку пажару знішчана прыбудова і дах закінутага будынка, пашкоджана маёмасць унутры. Падчас разборкі будаўнічых канструкцый быў знойдзены труп мужчыны, работніка лагера.

Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?