Палітычны ўцякач Ігар Коктыш папрасіў прытулак у Польшчы. Ад 2008 года ён спрабаваў атрымаць прытулак ва Украіне, аднак безвынікова. Ігар атрымаў запрашэнне на вучобу па праграме Каліноўскага ў Польшчу, гэта і абумовіла выбар краіны, тлумачыць ягоная жонка Ірына Цюцюннік.

У Беларусі Ігар Коктыш абвінавачваецца ў забойстве. У 2001 годзе ён правёў да суда 9 месяцаў у Баранавіцкім СІЗА. Баранавіцкі раённы суд прызнаў яго невінаватым, а Вярхоўны суд пакінуў вердыкт без зменаў. Аднак Генпракуратура апратэставала гэтае рашэнне і накіравала справу на новы разгляд. Коктыш на той момант знаходзіўся ва Украіне. У чэрвені 2007 г. яго затрымалі і змясцілі ў Сімферопальскі СІЗА, дзе Ігар правёў 2,5 гады. Яго вызвалілі на патрабаванне Страсбургскага суда ў лютым 2010 г.

Па вызваленні Ігар Коктыш займаўся грамадска-палітычнай дзейнасцю. У складзе жытомірскай групы «Міжнароднай Амністыі» ён разам з жонкай Ірынай Цюцюннік і шэрагам беларускіх апазіцыянераў ладзіў праваабарончыя мерапрыемствы, а таксама штомесячныя акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Улетку 2011 г. ён з’яўляўся адным з каардынатараў суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».

Нагадаем, што на мінулым тыдні палітычны прытулак у Польшчы атрымаў апазіцыянер з Клецка Сяргей Панамароў, які з’ехаў туды год таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?