Паводле нашай інфармацыі, сёння прыкладна апоўдні ля пасольства Лівіі ў Мінску на вуліцы Беларускай адбыўся цікавы інцыдэнт.

 Сёння ля пасольства, фота Еўрарадыё

Сёння ля пасольства, фота Еўрарадыё

 Так было даўней, yandex.ru

Так было даўней, yandex.ru

Група грамадзян лівійскай нацыянальнасці прыйшла да пасольства, зладзіла патасоўку, пасля чаго вывесіла ля будынка пасольства гістарычны сцяг Лівіі: чырвона-чорна-зялёны трыкалор.

Кадафі, нагадаем, адмяніў гэты сцяг у пачатку свайго кіравання, замяніўшы зялёным палотнішчам. Гэтымі сцягамі быў расквечаны Мінск падчас візіту сюды Муамара Кадафі. Але вось рэвалюцыя ў Лівіі праходзіць акурат пад трыкалорам.

Журналісты, што прыехалі на месца інцыдэнту, заспелі цішу і спакой ля будынка пасольства. Але ля пасольства лунае чырвона-чорна-зялёны трыкалор.

Супрацоўнік пасольства заявіў, што ніякага інцыдэнту сёння ля сцен дыпламатычнага прадстаўніцтва не было, а трыкалор лунае тут спрадвеку. Таксама ён адмовіўся каментаваць сённяшняе падзенне рэжыму Кадафі ў Трыпалі.

Пазней Еўрарадыё ў пасольстве пацвердзілі, што сцяг сёння быў зменены на гістарычны, але зрабілі гэта яны самі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?