РУП «Мінск Крышталь» пачало разліваць кубінскі ром, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

19 жніўня ў пасольстве Рэспублікі Куба ў РБ адбылася прэзентацыя кубінскага рому, разлітага на РУП «Мінск Крышатль». Спецыялісты далі высокую ацэнку якасці новага алкагольнага прадукту, паведамляе прэс-служба.

Чакаецца, што кубінскі ром айчыннага разліву з’явіцца на паліцах магазінаў ужо пасля 1 верасня. Пры гэтым у «Белдзяржхарчпраме» паведамляюць, што цана на яго будзе значна ніжэйшай, чым на аналагічны імпартны прадукт.

Як паведамлялася, планавалася выпускаць 5 тысяч дал рому за год і пастаўляць яго для разліву не толькі з Кубы, але і з Венесуэлы.

Нагадаем, «Мінск Крышталь» таксама наладзіў ліцэнзійную вытворчасць шатландскага віскі і каньяку.

У планах — ліцэнзійная вытворчасць тэкілы.

***

Завод заснаваны ў 1893 годзе. З 1970 года «Крышталь» стаў спірта-гарэлачным камбінатам, а ў 1976 годзе на яго базе было створана Мінскае вытворчае аб’яднанне спіртавой і лікёра-гарэлачнай прамысловасці. «Мінск Крышталь» спецыялізуецца на вытворчасці гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў — бальзаму, горкіх і салодкіх настоек, лікёраў, брэндзі. Таксама выпускае віны пладовыя, вінаградныя, фруктова-ягадныя, пітную ваду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?