На сустрэчы ў Сочы 22 жніўня Дзмітрый Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка «крытычна падышлі да ацэнкі стану беларуска-расійскіх адносін і канстатавалі, што яны не адпавядаюць статусу стратэгічнага партнёрства», паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.

 telegraf.by

telegraf.by

«Былі названыя канкрэтныя праблемы, якія, па ўзаемным меркаванні, павінны быць знятыя ў найбліжэйшай перспектыве. Прэзідэнты дамовіліся, што, пачынаючы з гэтай сустрэчы, яны распачнуць шэраг практычных захадаў па аднаўленні высокага ўзроўню партнёрства паміж дзвюма краінамі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Падчас сустрэчы «абмяркоўваўся ўвесь комплекс двухбаковых адносін, у тым ліку і ў межах інтэграцыйных аб’яднанняў».

Лукашэнка «асобна адзначыў, што неабходна забяспечыць безумоўнае паўнацэннае функцыянаванне Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі з 1 студзеня 2012 года». Беларусь

«панесла сур’ёзныя выдаткі, уключыўшыся ў гэты праект, але ідэя АЭП была свядома падтрыманая, бо важна стварыць роўныя ўмовы для прадпрыемстваў і грамадзян на гэтай прасторы».

Расійскі прэзідэнт «выказаў прынцыповую згоду з пазіцыяй беларускага калегі».

Бакі «папярэдне дамовіліся правесці Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы ў лістападзе гэтага года». Кіраўнікам прэзідэнцкіх адміністрацый даручана «канкрэтная прапрацоўка гэтага пытання».

Абмяркоўвалася будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.
Дадзены даручэнні кіраўніку расійскай дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Росатам» Сяргею Кірыенку «забяспечыць падпісанне ўсіх адпаведных пагадненняў па будаўніцтве і выдзяленні крэдытных рэсурсаў у верасні гэтага года аналагічна схеме і ўмовам, прынятым расійскім бокам пры будаўніцтве АЭС у Калінінградскай вобласці».

Мядзведзеў і Лукашэнка

«прадметна абмеркавалі таксама шэраг іншых канкрэтных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва»,
«гаварылі аб эфектыўнасці функцыянавання АДКБ». У прыватнасці, «дэталёва абмеркаваныя меры па аснашчэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання сучасным узбраеннем, умовы функцыянавання ваенных баз замежных дзяржаў на тэрыторыі краін — удзельніц арганізацыі, пытанні прымянення фарміраванняў КСАР у зоне адказнасці АДКБ, а таксама рэгламенту пры прыняцці рашэнняў у арганізацыі з улікам асобай пазіцыі Узбекістана».

Мяркуецца, што ў снежні на чарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі аДКБ гэтыя прапановы будуць фармалізаваныя ў выглядзе адпаведных рашэнняў.

«Вялікую ўвагу» бакі надалі пытанням міжнароднай абстаноўкі,
у тым ліку сітуацыі на Блізкім і Сярэднім Усходзе, у Еўропе, «падрабязна абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва нашых краін з Украінай».

Лукашэнка «дэталёва расказаў расійскаму калегу аб выніках візіту беларускай дэлегацыі ў Катар і дасягнутых падчас перамоў дамоўленасцях», «праінфармаваў Дзмітрыя Мядзведзева аб перспектывах супрацоўніцтва з Венесуэлай».

Варта адзначыць, што прэс-служба Крамля інфармацыю аб сустрэчы Мядзведзева і Лукашэнкі змясціла ў адну фразу: «Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі розныя пытанні двухбаковых адносін, узаемадзеяння ў межах Мытнага саюза, а таксама абмяняліся меркаваннямі па ключавых тэмах міжнароднага парадку дня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?