Галоўны трэнер зборнай Босніі і Герцагавіны па футболе Сафет Сушыч назваў склад гульцоў, выкліканых на матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2012 года са зборнай Беларусі, якія пройдуць 2 верасня ў Мінску і 6 верасня ў Зеніцы,

паведамляе афіцыйны сайт Федэрацыі футбола Босніі і Герцагавіны.

Пад сцягі зборнай Сушычам выкліканыя 22 гульцы:

брамнікі: Кенан Хасагіч (Істанбул, Турцыя), Асмір Бегавіч (Сток Сіці, Англія), Асмір Аудукіч (Борац, Баня-Лука, Боснія).

абаронцы: Менсур Муйджа (Фрайбург, Нямеччына), Борыс Панджа (Мехелен, Бельгія), Аднан Мравач (Матэрсбург, Аўстрыя), Эмір Спахіч (Севілья, Іспанія), Саша Папац (Рэйнджэрс, Шатландыя),

паўабаронцы: Мухамед Бешыч (Гамбург, Нямеччына), Аднан Захіравіч (Спартак Нальчык, Расія), Элвір Рахіміч (ЦСКА Масква, Расія), Сеяд Саліхавіч (Хофенхайм, Нямеччына), Харыс Медуньянін (Макабі Тэль-Авіў, Ізраіль), Семір Шціліч (Лех Познань, Польшча), Сенад Луліч (Лацыё, Італія), Міралем П’яніч (Ліён, Францыя), Звездан Місімавіч (Дынама Масква, Расія), Сеніяд Ібрычыч (Лакаматыў Масква, Расія), Дарка Малеціч (Актабэ, Казахстан).

Форварды: Эдзін Джэка (Манчэстар Сіці, Англія), Златан Муслімавіч (без клуба), Эрмін Зэц (Генчлербірлігі, Турцыя).

Матч Беларусь — Боснія пройдзе 2 верасня (пятніца) на стадыёне «Дынама» (пачатак, а 20:30). Цана білетаў — да 60 тыс. рублёў.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге вызначыцца са складам нацыянальнай зборнай на гэтым тыдні.

Становішча камандаў:

Францыя — 13 балаў (6 гульняў; розніца мячоў 9–2)
Беларусь — 12 (7; 6–2)
Боснія — 10 (6; 8–7)
Румынія — 8 (6; 8–6)
Албанія — 8 (6; 4–6)
Люксембург — 1 (7; 1–13).

У кастрычніку Беларусі застаецца гасцявы матч з Румыніяй.

Пераможца групы напрамую трапляе на чэмпіянат Еўропы, каманда, што зойме 2-е месца, пазмагаецца за пуцёўку ў стыкавым матчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?