Адпаведнае даручэнне па выніках праведзенай 22 жніўня ў Сочы сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева было дадзена кіраўніку расійскай дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» Сяргею Кірыенку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

На сустрэчы абмяркоўвалася будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. «Па выніках размовы дадзены даручэнні кіраўніку расійскай дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі „Расатам“ Сяргею Кірыенку забяспечыць падпісанне ўсіх адпаведных пагадненняў па будаўніцтву і выдзяленню крэдытных рэсурсаў у верасні аналагічна схеме і умовам, прынятым расійскім бокам пры будаўніцтве АЭС у Калінінградскай вобласці», — праінфармавалі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Кіраўнікі таксама прадметна абмеркавалі шэраг іншых канкрэтных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?