Вось што паведамляе ІТАР-ТАСС:

“Расея і Беларусь у самы блізкі час падпішуць дамову пра адмену пары дзясяткаў абмежаваньняў для расейскага бізнэсу ў Беларусі. Як паведаміла крыніца, блізкая да перамоваў, паводле ацэнак экспэртаў, цана гэтага пагадненьня складзе парадку $0,5 млрд.

«Напярэдадні ў часе перамоваў было парафіраванае пагадненьне пра адмену абмежаваньняў на тэрыторыі Беларусі і прывядзеньне тамтэйшых умоваў у адпаведнасьць з нормамі й правіламі СГА», — сказала крыніца. Паводле ягоных словаў, у бліжэйшы час будуць падпісаныя распараджэньні ўрадаў дзьвюх краінаў і ў самы блізкі час такое пагадненьне будзе падпісанае. «У Беларусі такім чынам будуць адмененыя парадку сарака ўказаў і дэкрэтаў прэзыдэнта Беларусі й парадку дваццаці пастановаў ураду», — адзначыла яна”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?