На Кастрычніцкай плошчы Мінска затрымана шэсць праваабаронцаў, якія праводзілі акцыю салідарнасці з арыштаваным Алесем Бяляцкім.
Фота радыё «Свабода».
Пасля складання пратаколаў, зняцця адбіткаў пальцаў і фатаграфавання затрыманых адпусцілі, паведамляе радыё «Свабода».
***
Шэсць актывістаў прыйшлі на плошчу прыкладна а 14 гадзіне. Яны раздавалі ўлёткі ў падтрымку Бяляцкага. Раздача працягвалася прыкладна 10 хвілін, пасля чаго ўсе былі затрыманыя супрацоўнікамі ДАІ і міліцыі.
Затрыманыя дастаўленыя ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска.
Затрыманыя Алег Мацкевіч, Вікторыя Равінская, Дзмітрый Салаўёў, Марына Статкевіч, Алена Лапцёнак і Алесь Абрамовіч. Што ім інкрымінуюць, пакуль невядома.
Нагадаем,