Лівійскія паўстанцы ўзялі штурмам умацаваную рэзідэнцыю Муамара Кадафі ў сталіцы Лівіі. Авіяцыя НАТО нанесла кропкавыя ўдары па ўрадавым комплексе. Перад захопам рэзідэнцыі дыктатар паведаміў па тэлефоне Кірсану Ілюмжынаву, што не мае намеру пакідаць Трыпалі.
Паўстанцы захапілі рэзідэнцыю Муамара Кадафі ў кварталеБаб-эль-Азіза , якую штурмавалі цягам усяго дня.
Паводле апошніх звестак, прыхільнікі лівійскай апазіцыі ўварваліся ў дом лівійскага дыктатара, які знаходзіцца на тэрыторыі ўмацаванага квартала, і страляюць угару з аўтаматаў, святкуючы перамогу. Над будынкам быў узняты сцяг паўстанцаў. Паводле іх словаў, якія прыводзіць Reuters, тэрыторыя
«Бі-бі-сі» дэманструе кадры зламанай статуі Кадафі, з часткамі якой фатаграфуюцца паўстанцы.
Звесткі аб тым, ці падтрымлівала авіяцыя НАТО гэты штурм, супярэчлівыя, прадстаўнік кааліцыі ў сярэдзіне дня адмаўляў звесткі аб бамбардзіроўцы рэзідэнцыі, дзе можа знаходзіцца лівійскі дыктатар. Але карэспандэнт Al Jazeera ў Трыпалі паведамляе, што натаўскія самалёты бамбавалі рэзідэнцыю Кадафі. Пазней гэтая інфармацыя пацвердзілася:
стала вядома, што авіяцыя НАТО нанесла серыю кропкавых удараў, у выніку якіх была разбурана адна са сцен умацаванняў.
Лівійскі дыктатар ўсё яшчэ знаходзіцца ў сталіцы — пра гэта заявіў ён сам у тэлефоннай размове з прэзідэнтам ФІДЭ Кірсанам Ілюмжынавым. «Некалькі гадзін таму мне патэлефанаваў Мухамед Кадафі (сын Муамара Кадафі). Я вельмі здзівіўся і спытаў у яго, як ён там, ці нармальна? Бо ўчора паведамлялі аб яго арышце.
Ён адказаў, што ўсё добра»,— распавёў Ілюмжынаў карэспандэнту «Газеты. Ru». Старэйшы сын лівійскага дыктатара закрануў пытанне баявых дзеянняў у лівійскай сталіцы.
«Мухамед сказаў, што яны ваююць супраць натаўскіх спецназаўцаў, якія высадзіліся на караблях», — адзначыў прэзідэнт ФІДЭ.
Паводле яго слоў, затым сын Кадафі перайшоў да галоўнай мэты тэлефанавання.
«Бацька хацеў некалькі слоў сказаць», — растлумачыў сын лівійскага дыктатара і перадаў яму слухаўку.
«Кадафі праз мяне падзякаваў усім сумленным людзям, якія падтрымліваюць яго маленькі народ, які змагаецца супраць акупацыі НАТО. Ён гаварыўКадафі сказаў, што знаходзіцца ў Трыпалі,па-арабску , Мухамед перакладаў.
пакідаць сталіцу не мае намеру і будзе змагацца да канца.Гутарка Муамар Кадафі скончыў, сказаўшы «thank you», — адзначыў Ілюмжынаў. Па словах кіраўніка ФІДЭ, пасля гэтага слухаўку зноў узяў Мухамед і развітаўся, паабяцаўшы патэлефанаваць пры першай магчымасці.
Праўда, ніхто не ведае, дзе знаходзіцца лівійскі дыктатар, а ў бункеры яго не было
Прадстаўнік паўночнаатлантычнага альянсу заявіў у аўторак, што не ведае, дзе знаходзіцца лівійскі дыктатар, але не надае гэтаму вялікага значэння. «Я не ўпэўнены, што гэта мае значэнне ў гэтай сітуацыі… Вырашэнне канфлікту ў любым выпадку будзе палітычным. Ён (Кадафі) больш не гуляе важнай ролі», — адзначыў прадстаўнік НАТО Ралан Лавуа падчас брыфінгу на базе ў Неапалі. Хоць сыход Кадафі можа мець «сімвалічнае значэнне для яго прыхільнікаў», дадаў Лавуа.
Таксама ён заявіў, што сілы кааліцыі не маюць дачынення да падрыхтоўкі штурму Трыпалі.
«Мы не маем прамога кантакту з сіламі, што супрацьстаяць Кадафі і не каардынуем іх атакі або манеўры»,
— сказаў прадстаўнік НАТО. Такім чынам, прадстаўнік паўночнаатлантычнага альянсу аспрэчыў дадзеныя The Telegraph аб тым, што брытанскія ваенныя і разведчыкі ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы штурму Трыпалі. Выданне сцвярджала, што брытанскія афіцэры рыхтавалі лівійскіх паўстанцаў да захопу сталіцы ў спецыяльных лагерах. Па дадзеных The Telegraph,
хуткі захоп Трыпалі цягам сутак стаў нечаканасцю для паўстанцаў.
Сітуацыю, якая склалася ў Лівіі, абмеркавалі паміж сабой прэзідэнт ЗША Барак Абама і прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі. Абодва лідары прыйшлі да меркавання, што канец рэжыму Кадафі «непазбежны і блізкі», паведамляе Reuters са спасылкай на заяву канцылярыі французскага прэзідэнта. Таксама ў ім гаварылася аб тым, што Францыя і Вялікабрытанія будуць аказваць садзейнічанне лівійскім паўстанцам аж да капітуляцыі Кадафі. Акрамя таго, у найбліжэйшы час у Парыжы пройдзе канферэнцыя, галоўнай мэтай якой будзе пытанне аднаўлення Лівіі і аказання ёй міжнароднай дапамогі.
У аўторак працягнулася серыя дыпламатычных прызнанняў Нацыянальнага савета пераходнага перыяду.Урад паўстанцаў афіцыйна прызналі Нігерыя, Марока, Ірак, Грэцыя і Бахрэйн. Напярэдадні гэта зрабіў урад Егіпта. На гэты момант праціўнікаў Кадафі афіцыйна лічаць легітымнымі прадстаўнікамі Лівіі больш за 30 дзяржаў.
З раніцы баі ў горадзе ўспыхнулі з новай сілай, хоць адзін з сыноў Кадафі — Сейф