Паўаголеныя дзяўчаты выкасілі агітацыйны кветкнік пад вокнамі будынка Кабінета міністраў.
Актывісткі ўкраінскага жаночага руху FEMEN, вядомыя сваімі неардынарнымі акцыямі, па-свойму адзначылі 20-годдзе незалежнасці Украіны. Яны выйшлі з сярпамі і трымерамі да агітацыйнага кветніка, што месціцца акурат пад вокнамі будынка Кабінета міністраў. Кветкі на клумбе ўтвараюць сабой дзяржаўны сцяг і трызубец, а таксама вітанне з 20-годдзем незалежнасці. Паўаголеныя дзяўчаты выкасілі агітацыйны кветкнік у знак пратэсту супраць 20-гадовага кіравання ўкраінскіх палітыкаў, якія «ставяцца да краіны ў лепшым выпадку, як да ўласнага агароду».
FEMEN выкосили клумбу ко Дню Независимости from FEMEN Video on Vimeo.