Беларускае тэлебачаньне раскажа ўсю праўду пра вялікага сябра нашага народу і ўсяго «чэснага» сьвету.
БТ (Першы). 21.40. «Садам». Відэафільм Агенцыі тэлевізійных навін.
Вам надакучыла глядзець «Эўраньюз» і CNN, дзе вялікага сябра ўсяго цывілізаванага сьвету называюць жывёлай і крывавым забойцам? Тады запрашаем Вас на БТ. Уся праўда пра гэтага незвычайнага чалавека, што трымаўся ва ўладзе некалькі дзесяцігодзьдзяў ды карыстаўся народнай любоўю. Будзе супэрцікава.
❏
«Выбар». ОНТ. 21.05.
Тут альбо пра выбары бяз выбараў, што, прайшлі напярэдадні. Альбо, у сьвеце апошніх падзей, запросяць у студыю апазыцыйных палітыкаў і журналістаў ды пачнуць прапясочваць імпэрскую палітыку Расеі, беручы пад увагу апошнія падзеі на Ўсходнім фронце.
❏
«Лад». 21.35. Агляд чэмпіянату Англіі па футболе. Ярка, відовічна, цікава. Магчымасьць лішні раз пабачыць нашу мэгазорку Аляксандра Глеба.
Перад футболам, у 20. 45 праграма «Белорусское времечко». На тле беларускіх тэлевізійных дубовых навінаў, досыць прыстойная перадача, хоць і палітычна вытрымана.