Такую суму за затрыманне лівійскага дыктатара прапаноўвае мясцовы бізнесовец Мустафа Абдэль Джаліль. Нацыянальная пераходная рада, у сваю чаргу, абяцае амністыю любому чалавеку з асяроддзя Муамара Кадафі, які зловіць або заб'е яго.

Сутычкі паміж паўстанцамі і сіламі лівійскага дыктатара Муамара Кадафі працягваюцца на поўдні Лівіі ды ў родным горадзе палкоўніка – Сырце. Тым часам галоўным пытаннем на парадку дня застаецца месцазнаходжанне самога Кадафі.

Паводле ваеннага аташэ паўстанцаў Ахмэда Амара Бані, у Сырце ідуць перамовы з сілавікамі, якія падтрымліваюць Кадафі. Ён выказаў меркаванне, што дыктатар недзе паміж Сыртам і Сабгой, і запэўніў, што паўстанцы затрымаюць яго і адправяць адразу ў суд.

Паўстанцкія атрады з трэцяга паводле велічыні гораду Лівіі Місраты знайшлі вялікае сховішча танкаў побач з паўночна-ўсходняю ваеннаю авіябазаю Мэтыга непадалёк Трыпалі. Большасць тэхнікі размяшчаецца ў разбуранай частцы.

Падобна, што цягам апошніх 24 гадзінаў паўстанцы ўмацавалі свае пазіцыі ў лівійскай сталіцы і ім удасца спыніць 42-гадовае кіраванне Муамара Кадафі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?