Беларускае пасольства ў Трыпалі (Лівія) працуе ў штатным рэжыме, паведаміў БелаПАНпрэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.
«Пакуль мы не атрымалі
Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што банда ўзброеных марадзёраў разрабавала пасольства Паўднёвай Карэі ў Трыпалі. Скарыстаўшыся хаосам, што пануе ў горадзе, прыкладна 30 чалавек уварваліся ў будынак паўднёвакарэйскай дыпмісіі. Тым часам у пасольстве знаходзіліся трое супрацоўнікаў. Аднак дыпламатаў рабаўнікі не кранулі, засяродзіўшыся на «матэрыяльных каштоўнасцях». Марадзёры вынеслі з пасольства тэлевізары і іншую электронную тэхніку, паведамляе Reuters.
Паводле слоў Савіных, МЗС Беларусі і пасольства ў Трыпалі працуюць «у цесным кантакце з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі іншых краін, для таго каб выкарыстоўваць усе наяўныя магчымасці для эвакуацыі беларускіх грамадзян, калі яны таго пажадаюць».
Як раней паведамілі ў беларускім пасольстве ў Трыпалі, ніхто з грамадзян Беларусі не скарыстаўся магчымасцю пакінуць Лівію. На консульскім уліку стаяць прыкладна 50 чалавек, але ў Лівіі знаходзіцца больш беларусаў, адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.