Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк устанавіў курсы валют на заўтра, 26 жніўня. Істотных зменаў няма, даляр вырас усяго на 6 рублёў. Цяпер афіцыйны курс амерыканскай валюты складае 5 053 рублёў.

Еўра ж падрос на 40 рублёў і цяпер афіцыйна каштуе 7 308,15 рубля.

Курсы Нацбанка даўно не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю, і пытанне пра афіцыйную дэвальвацыю па сутнасці нічога не зменіць. Народ даўно прызнаў чарговую дэвальвацыю беларускіх грошай.

На сайце Пракапові.ч даляр каштуе 8150 рублёў, еўра ацэньваецца ў 11 600 рублёў.

За паўгода рубель у Беларусі абясцэніўся амаль у тры разы. Гэта наступствы загагоджвання народу перад выбарамі, павышэнне заробкаў, пенсій, стыпендыі, напампоўванне краіны свежаадрукаванымі рублямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0