Ён стане чацвёртым беларусам у расійскім футбольным клубе.
Беларускі нападаючы «Зеніта» (
У Беларусі Карніленка гуляў у мінскім «Дынама», адкуль перайшоў у іншае «Дынама» — кіеўскае. Не здолеўшы зачапіцца за асноўны склад каманды, форвард перайшоў у днепрапятроўскі «Днепр», а пасля гуляў у клубе «Томь».
У 2009 годзе Карніленку выкупіў «Зеніт», але ў ягоным складзе нападаючы згуляў толькі 14 гульняў і забіў адзін гол, ды і той у дэбютнай сустрэчы. У выніку пецярбургскі клуб аддаваў беларуса ў арэнду — у «Томь», казанскі «Рубін» і англійскі «Блэкпул».
У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі Карніленка правёў 47 гульняў і забіў 10 галоў.
Каментары