Аб гэтым БелаПАН паведаміў лідар партыі Аляксей Янукевіч.
«Сёння ў гарвыканкаме нам паведамілі, што з’езд можна будзе правесці ў ДК трактарнага завода. Афіцыйную паперу аб даванні памяшкання нам абяцалі прыслаць на наступным тыдні», — сказаў ён.
На з’ездзе павінна быць абрана новае кіраўніцтва партыі, унесены змяненні ў статут, а таксама разгледжана стратэгія дзейнасці на найбліжэйшыя два гады.
Змяненні ў статут Партыі БНФ прадугледжваюць, што старшынства ў ёй можа быць абмежавана двума тэрмінамі. Акрамя таго, плануецца павялічыць тэрмін старшынства ў партыі з двух да трох гадоў.