Нацыянальны банк Беларусі вядзе перамовы пра продаж акцый ААТ «Парытэтбанка» з некалькімі патэнцыйнымі нвестарамі, паведаміў намеснік старшыні ўпраўлення Нацбанка Сяргей Дубкоў.
Прадстаўнік Нацбанка не ўдакладніў, з кім менавіта вядуцца перамовы, адзначыўшы, што ў Беларусь паступілі пэўныя цэнавыя прапановы ад патэнцыйных пакупнікоў пакета акцый.
«Мы зацікаўлены ў прыходзе ў "Парытэтбанк" эфектыўнага ўласніка з пункту гледжання камерцыйных падыходаў, — падкрэсліў ён. — Адпаведныя прадметныя перамовы Нацбанк вядзе».
Пры гэтым Сяргей Дубкоў дадаў, што
беларускі бок зацікаўлены ў продажы ўсяго пакета акцый банка.
0
0
0
0
0
0