Трагедыя здарылася 25 жніўня ў в. Бартнікі Баранавіцкіага раёна., піша «Intex-press». Як паведаміў намесніа начальніка Баранавіцкага РАУС Валянцін Петрыкаў, 52-гадовая жанчына ў чарговы раз стала выгаворваць свайму сыну, што таму даўно пара ўзяцца за розум, перастаць піць і ўладкавацца на працу. Што яна стамілася яго карміць. Сын, нібыта, не вытрымаў, узяў нож і ўдарыў маці ў жывот. А потым збег.

Жанчына трапіла ў бальніцу, а яе сына ў той жа дзень затрымалі ў хаце бабулі. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па арт. 147 КК РБ (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Глядзі таксама: Жыхар Баранавічаў жорстка збіў маці і выкінуў яе з кватэры паміраць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?