Прэзыдэнт Расеі назваў дамоўленасьці зь Беларусьсю па энэргетыцы прымальным кампрамісам для абодвух бакоў і падзякаваў за гэта ўраду.

Паводле Пуціна, галоўным вынікам перамоваў ёсьць пераход да рынкавых дачыненьняў зь беларускімі партнэрамі, перадусім у энэргетычнай сфэры.

Пуцін адзначыў, што падтрымка беларускай эканомікі Расеяй будзе працягвацца, але аб’ёмы будуць зьніжацца. «Простая ці схаваная падтрымка беларускай эканомікі Расеяй будзе працягвацца доўгі час, хоць пачынаючы з гэтага году яна будзе скарачацца», — сказаў Пуцін на пасяджэньні на нарадзе з чальцамі расейскага ўраду.

У прыватнасьці, паведаміў ён, у 2007 г. толькі па энэрганосьбітах яна складзе $5,8 млрд. «Пагадзіцеся, што гэта шмат. Але гэта плата Расеі за спакойны, мяккі, саюзьніцкі спосаб пераходу да рынкавых дачыненьняў і падтрымкі беларускага народу», — сказаў прэзыдэнт Расеі.

***

Глядзі яшчэ:

Папужалі, павучылі, забралі мільярд і папусьцілі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?