«Інфабанк» у чарговы раз даведаўся курсы беларускага рубля пры здзяйсненні юрасобамі паміж сабой безнаяўных валютных угодаў на міжбанкавым рынку.

Па інфармацыі прадстаўнікоў юрасобаў, курсы часам змяняюцца нават на працягу дня, і іх з цяжкасцю паспяваюць карэктаваць. Таму многія прадаўцы папярэджвалі, што іміжбанку няма, таксама як і ва ўсёй краіне. На 25 жніўня юрыдычныя асобы прадавалі безнаяўныя даляры па курсе 9 700 — 9 900 рублёў.

Розніца з афіцыйным курсам складае 96%!
Папярэдні маніторынг, праведзены 8 жніўня, зафіксаваў кошт даляра на ўзроўні 8 000 — 8 500 рублёў. Еўра цяпер каштуе 14 050 — 14 420 (на 8 жніўня — 10300 — 12000), расійскі рубель — 310–336 (275–305) рублёў. Такім чынам,
больш за ўсё вырас курс безнаяўнага еўра.

Аналагічнае апытанне «Інфабанк» упершыню праводзіў 12 чэрвеня. Тады курс даляра на міжбанкавым рынку складаў 7000–7800 рублёў, еўра — 10500, расійскага рубля — 260–275.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?