Былы міністр па надзвычайных сітуацыях Энвер Барыеў стаў новым паслом Беларусі ў Туркменістане. З ранейшай працы Барыеў быў звольнены яшчэ ў снежні і ўвесь гэты час знаходзіўся без пасады.
Намеснік міністра замежных справаў Валеры Варанецкі цяпер будзе паслом Беларусі ў Аўстрыі, а па сумяшчальніцтву яшчэ ў Харватыі. Дыпламат са стажам Наталля Жылевіч будзе новым прадстаўніком нашай краіны ў Паўднёвай Карэі, раней яна працавала ў Турцыі.
Уладзімір Чушаў стаў амбасадарам у Сербіі. Да гэтага ён быў дарадцам пасла ў Варшаве.
Таксама сёння Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новых старшынь райвыканкаў — Ваўкавыскага, Бераставіцкага, Краснапольскага. Таксама змены адбыліся на ўзроўні намеснікаў міністра.