Карэспандэнты «Нашай Нівы» паведамляюць, што ўвечары ў цэнтры горада перасталі працаваць банкаматы. Такія праблемы назіраюцца ў раёне станцый метро «Усход» і «Плошча Перамогі», а таксама на Плошчы Незалежнасці.

Аналагічная інфармацыя прыйшла ад наведвальнікаў крамы «Еўраопт» каля плошчы Якуба Коласа і ЦУМа і з гіпермаркетаў. Пазней аналагічная інфармацыя стала надыходзіць і з рэгіёнаў.

Людзі не маглі зняць наяўныя і разлічыцца карткай у крамах.

Прычыны ўдакладняюцца. У дзяжурнай службы «Банкаўскага працэсінгавага цэнтру», які абслугоўвае банкаматы і інфакіёскі краіны, паведамілі,

што ніякіх праблем не заўважана.
«Гэта банкаўская таямніца», — паведаміла аператарка Святлана. Аднак выбачэнні ад імя кампаніі аператарка прынесла, «за тое, што здарылася». Аднак што здарылася, удакладніць адмовілася.

Па апошняй інфармацыі, банкаматы пачынаюць працаваць, але вельмі павольна. Нашаму карэспандэнту ўдалося зняць грошы ў банкамаце на станцыі метро «Усход».

У суботу большасць банкаматаў Мінска запрацавала.
Калі ўчора позна вечарам грошы можна было зняць, але працавалі банкаматы вельмі павольна, то сёння яны працуюць у звыклым рэжыме. Прадстаўнікі «Беларусбанка» адзначылі, што праблема ўзнікла ў «Банкаўскім працэсінгавым цэнтры». Дзяжурныя цэнтра інфармацыю адмаўлялі, аднак папярэджвалі, што раней за панядзелак праблема можа не вырашыцца.

Афіцыйныя каментары ад кіраўніцтва «Банкаўскага працэсінгавага цэнтру» чакайце ў панядзелак.

* * *

Такая ж сітуацыя была пяць месяцаў таму, 24 сакавіка 2011 года. Як высветлілася, тады «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» праводзіў загадкавыя прафілактычныя працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?