З пачатку жніўня рост цэн у Беларусі склаў 6,6%, у тым ліку з 16 па 23 жніўня — 3%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на свініну (29,2%), маргарын (23,1%), жывую рыбу (19,7%), мясныя паўфабрыкаты з ялавічыны (19,3%), паўвэнджаную каўбасу, курыныя яйкі (15,4%), ялавічыну першай катэгорыі (15,1%), алей (12,3%), пшанічную муку, хлеб і хлебабулачныя вырабы, малако і малочныя прадукты, кандытарскія вырабы, масла, маянэз, салёныя селядцы, мяса птушкі, безалкагольныя напоі, прасяныя крупы, чай, алкагольныя напоі (5–10%), легкавыя аўтамабілі (17,6%), медыкаменты (17,1%), шаўковыя тканіны (15,8%), абутак (12,7%), посуд, пральныя машыны, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, парфумерна-касметычныя тавары, адзенне, шпалеры (6–9%), паслугі хімчыстак (6,5%), пасажырскага транспарту (5,7%), медыцынскія паслугі (3,5%), жыллёва-камунальныя (2,9%).

У той жа час патаннелі бульба (на 31,9%) і іншая агародніна і садавіна: белакачанная капуста (на 14,6%), цыбуля (на 22%), морква (на 23,8%), буракі (на 38,8%), яблыкі (на 23,1%).

Рост спажывецкіх цэн у студзені склаў 1,4%, у лютым — 2,7%, сакавіку — 1,9%, красавіку — 4,5%, маі — 13,1%, чэрвені — 8,6%, ліпені — 3,5%, за першы тыдзень жніўня — 1,7%, за два тыдні жніўня — 3,4%.

За студзень-ліпень цэны выраслі на 41%, з улікам трох тыдняў жніўня — на 50,3%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?