Выдаўшы Беларусі банкаўскія даныя дзеячаў апазіцыі, Літва паступіла, як Аўстрыя, якая не запрацівілася націску Масквы і вызваліла падазронага па справе аб віленскііх падзеях 13 студзеня 1991 года Міхаіла Галаватава, хоць на яго арышт быў выдадзены еўрапейскі ордэр. Такое меркаванне выказаў экс-прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус.

 delfi.lt

delfi.lt

У абодвух выпадках былі растаптаныя маральныя каштоўнасці, заявіў ён у Вільнюсе на прэс-канферэнцыі, прысвечанай прэзентацыі кнігі «Апошні тэрмін. Дзённікі прэзідэнта», паведамляе партал ru.delfi.lt.

«Паглядзіце, што здарылася з Беларуссю. Некалькі дзён таму мы пракліналі Аўстрыю апошнімі словамі, бо здраднікі аўстрыйцы адпусцілі забойцу, хоць гэта было дваццаць гадоў таму. А што мы нарабілі з-за сваёй няздольнасці да міжведамаснай камунікацыі? І яшчэ гэта тры-чатыры месяцы ўтойвалася ад грамадскасці. Адправілі жывых людзей у турму, барацьбітоў за волю, якія змагаліся за тое, за што мы самі змагаліся дзесяцігоддзямі, і пазбавіліся гэтулькіх людзей за гады акупацый», — заявіў Адамкус.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Ён быў арыштаваны ў Мінску ў пачатку жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?