СтаршынёйКансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ зноў выбраны Зянон Пазняк. З’езд партыі прайшоў 27 жніўня ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода.
Пазняк абраны на безальтэрнатыўнай аснове, за яго аднагалосна прагаласавалі ўсе 88 дэлегатаў, якія ўзялі ўдзел у з’ездзе.
Намеснікамі старшыні
З’езд таксама выбраў 36 членаў сойма партыі і рэвізійную камісію.
На форуме
Аляксандр Лукашэнка павінен неадкладна падаць у адстаўку, каб даць магчымасць больш кампетэнтным палітыкам вывесці краіну з крызісу.
У рэзалюцыі супраць будаўніцтва АЭС утрымліваецца патрабаванне адмовіцца ад планаў будаўніцтва станцыі. Дэлегаты адзначаюць, што ўзвядзенне АЭС не толькі небяспечна, але і эканамічна не абгрунтавана.
Яшчэ адна рэзалюцыя прынята ў абарону беларускай мовы і нацыянальнай культуры.
З’езд таксама прыняў зварот да дэмакратычных краін. У ім гаворыцца, што беларускі народ доўгі час пазбаўлены дэмакратычных выбараў.