Паэту і грамадскаму дзеячу Генадзю Бураўкіну 28 жніўня спаўняецца 75 год.

 Генадзь Бураўкін. Фота Юліі Дарашкевіч.

Генадзь Бураўкін. Фота Юліі Дарашкевіч.

Генадзь Мікалаевіч — аўтар многіх кніг паэзіі, песні на словы ягоных вершаў спявае не адно пакаленне беларусаў, а пад «Калыханку» Бураўкіна маленькія беларусы засынаюць ужо больш за дваццаць гадоў.

«Наша Ніва» віншуе Генадзя Бураўкіна з Народзінамі і жадае моцнага здароўя і натхнення.

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 г. у вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ. З 1972 па 1978 год быў галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», 1978-1990 гг. — старшыня Дзяржкамітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, старшынёй ТБМ. З’яўляўся пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН (1990-1994), намеснікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь.

Аўтар кніг паэзіі «Дыханне», «Выток», «Варта вернасці» (за яе атрымаў дзяржаўную прэмію імя Янкі Купалы), «Гняздо для птушкі радасці», «Паміж зоркай і свечкай», «Чытаю тайнапіс вачэй» ды іншых. Аўтар папулярных эстрадных песень. У нашыя дні на яго словы запісаны адзін з музычных альбомаў Змітра Вайцюшкевіча —«Лірыка».

Укладальнік першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава — «Наш Быкаў».

«Калыханка» на словы Г. Бураўкіна, музыка В. Раінчыка (версія 2010 г.)

Глядзі таксама: Генадзь Бураўкін: «У дыктатараў прафесіі няма».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?