Абаронца зборнай Беларусі і экс-гулец БАТЭ Ігар Шытаў дэбютаваў за свой новы клуб — маскоўскае «Дынама».

Ігар выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Спартака» з Нальчыка, які маскоўскі клуб выйграў 2:0. Шытаў згуляў увесь матч.

25-гадовы Шытаў перайшоў у «Дынама» 17 жніўня, пасля мінскай гульні са «Штурмам», у якой ён удзелу не браў. Яго трансфер склаў 1,5 млн еўра.

У складзе «Крылаў Саветаў» на поле выйшаў Сяргей Карніленка, што перайшоў у самарскі клуб тры дні таму. «Крылы» прайгралі «Рубіну» ў гасцях 0:1. Карніленка адгуляў увесь матч, а вароты Крылаў бараніў беларус Сяргей Верамко. За «Рубн» выступае яшчэ адзін беларус — Сяргей Кісляк. Ён правёў увесь матч, а на 25-й хвіліне атрымаў жоўтую картку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?