«Вот выборы прошли и крайнего нашли: корреспондент Почобут, заходи», — спяваюць гродзенскія зэкі.

Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут працягвае апісваць у сваім дзённіку побыт гродзенскай турмы, у якой у чаканні суда за паклёп на Лукашэнку давялося правесці тры месяцы. Гэтым разам Андрэй піша пра турэмную творчасць.

«У гарадзенскай турме, чуў перароблены і адаптаваны да гарадзенскай рэчасінасці хіт Міхаіла Круга “Владимирский Централ”, што цікава, калі я заехаў у турму, то ў гэтым “хіце” з’явілася і маё прозвішча», — піша Андрэй. Ён коратка пераказвае сюжэт песьні, «простай, як артыкул Крымінальнага кодэкса». Следчы-міліцыянт выбівае з маладога хлопца паказанні і садзіць яго ў турму, а потым і сам туды трапляе.

Пачобут піша, што цалкам тэкст не памятае, а яго змест будзе зразумелы толькі тым, хто сам сядзеў у турме. Ён прыводзіць прыклад і расшыфроўвае яго.

И Гоблин корпусной прижал “коня” ногой.

По “панораме” связь летит “алё-малё”.

«Міша Гоблін — рэальны персанаж, прапаршчык, змагаецца з міжкамернай сувяззю і канфіскуе ў галоўнага героя “каня” — вяроўку, з дапамогай якой перакідваюцца запіскі паміж камерамі. У выніку галоўны герой павінен размаўляць з сябрамі з суседніх камер праз “панараму” — адключаючы трубу, якая злучае кран з каналізацыяй. “Алё-малё”, альбо “у-ру-ру” — так, дадаючы нумар камеры, выклікаюць “праз панараму” на сувязь.

Напрыканцы Андрэй цытуе фрагмент, прысвечаны яму:

Кто только не попал, на гродненский централ:

Убийцы, наркоманы и воры.

Вот выборы прошли и крайнего нашли.

Корреспондент Почобут, заходи.

***

Андрэя Пачобута судзілі па двух крымінальных артыкулах: 368 (частка І) — «абраза» і 367 (частка І) — «паклёп» у адносінах да Лукашэнкі. 5 ліпеня суд Ленінскага раёна прызнаў Анджэя Пачобута вінаватым у паклёпе на адрас прэзідэнта Лукашэнкі і прысудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады. Другое абвінавачванне ў абразе прэзідэнта з журналіста было знята за адсутнасцю складу злачынства.

Глядзі яшчэ: Пачобут: Як да мяне падсялілі «стукача».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?