Арганізатары і госці міжнароднага фестывалю новага этна «Вольнае паветра» лічаць яго паспяховым.

 Фота Юры Сідуна, Generation.by

Фота Юры Сідуна, Generation.by

 Фота Юры Сідуна, Generation.by

Фота Юры Сідуна, Generation.by

 Фота Юры Сідуна, Generation.by

Фота Юры Сідуна, Generation.by

 Фота Юры Сідуна, Generation.by

Фота Юры Сідуна, Generation.by

 Фота Юры Сідуна, Generation.by

Фота Юры Сідуна, Generation.by

 Фота Юры Сідуна, Generation.by

Фота Юры Сідуна, Generation.by

 Фота Юры Сідуна, Generation.by

Фота Юры Сідуна, Generation.by

 Фота Юры Сідуна, Generation.by

Фота Юры Сідуна, Generation.by

 Фота Юры Сідуна, Generation.by

Фота Юры Сідуна, Generation.by

 Фота Юры Сідуна, Generation.by

Фота Юры Сідуна, Generation.by

Глядзі фотарэпартаж з «Вольнага паветра» цалкам на Generation.by.

Фестываль адбыўся 27 жніўня на аграсядзібе «Хутар “Шаблі” ў вёсцы Малое Запруддзе Валожынскага раёна (Мінская вобласць) і доўжыўся ўсю ноч. Перад гледачамі выступілі беларускія і замежныя артысты і гурты. Нягледзячы на тое, што арганізатары пазіцыянавалі мерапрыемства як «фестываль новага этна, на якім выступаюць музыканты, якія спалучаюць этна з сучаснымі музычнымі тэндэнцыямі», не ўсе выканаўцы прытрымліваліся заяўленага фармату.

Фестываль наведала каля дзвюх тысяч чалавек — прынамсі, такая колькасць людзей сабралася каля вялікай сцэны падчас выступлення сербскага калектыву Shazalakazoo.
Балканскі дуэт прыцягнуў найбольшую колькасць гледачоў, іх музычныя трэкі практычна не спыняліся на працягу паўтары гадзіны. Крыху менш гледачоў сабралі беларускія музыканты з гурту Gurzuf.

«Мы хацелі сабраць дзве тысячы чалавек і, мне здаецца, мы іх сабралі, — сказаў у інтэрв’ю БелаПАН прадзюсер фестывалю Яўген Калмыкоў. — Тэрыторыя паказвае, што можна сабраць тут яшчэ столькі ж людзей, і ўсім будзе камфортна. Самым галоўным было стварыць атмасферу. Фестываль атрымаўся», — лічыць Калмыкоў.

У рамках фестывалю прайшоў чэмпіянат па кіданні каровіных кізякоў. Чэмпіёнам стаў Дзяніс Ложкін з Мінска, які шпурлянуў высушаны ляпёх на 62,5 м.

Як заўважыў адзін з гледачоў, малады чалавек па імені Павел, дагэтуль у Беларусі такіх фестываляў не было. «Гэта адзіны фестываль, які прайшоў з такім поспехам, вялікай колькасцю гледачоў, менавіта таму я лічу, што ён удаўся і трэба працягваць гэтую традыцыю. Я больш чым упэўнены, што ў наступным годзе на гэтым фестывалі народу будзе разы ў два-тры больш», — перакананы Павел.

На дзвюх фестывальных сцэнах, а таксама ў клубе выступілі гурты «Бадзьян Сауна Сістэм» (Украіна), «Комба-бакх» (Расія), DJ Wojcio (Польшча), Shazalakazoo (Сербія) і Sovijus (Літва). Свае музычныя эксперыменты прадставілі беларускія каманды «Нагуаль», Gurzuf, Morfe Acoustic Band, а таксама дзіджэі. Джазавыя імправізацыі на фестывалі прадставілі таксама музыканты з калектыву Apple Tea, запрошаныя ў якасці спецыяльных гасцей.

Да шасці гадзін раніцы на малой сцэне фестывалю праходзіў паказ кароткаметражных фестывальных фільмаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?