паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч 29 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Лічу, што беларускамоўных кніг у нашай краіне павінна выдавацца не менш чым 50%, а можа і больш.
Значыць, мы мала працуем над прапагандай беларускай мовы, выдаўцы не зацікаўлены ў выданні беларускамоўных кніг», — сказала яна.

У той жа час Ананіч адзначыла, што «цяпер вельмі добра купляецца беларускамоўная кніга».

«Гэта не маё меркаванне, а канкрэтная аналітыка, зробленая на аналізе тэндэнцый пакупак у сетцы «Белкніга»,
 — падкрэсліла яна.

Першы намеснік міністра паведаміла, што за першае паўгоддзе ў Беларусі было выдадзена 5.610 найменняў кніг і брашур, на 3% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У той жа час, адзначыла яна,

агульны наклад выдадзеных кніг скараціўся на 15%.
«Гэта звязана з пакупніцкай здольнасцю грамадзян, праблемамі бібліятэк пры папаўненні сваіх фондаў», — сказала Ананіч.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што «гэта яшчэ не ўвесь год». «Усе кнігі, якія запланавана выдаць у рамках дзяржзаказу, будуць выдадзеныя», — сказала намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?