Галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Бернд Штанге разлічвае на чатыры ачкі ў адборачных матчах чэмпіянатуЕўропы-2012 супраць Босніі і Герцагавіны (2 верасня дома, 6 верасня ў гасцях).
«Баснійцы дакладна сказалі, што ім патрэбныя чатыры ачкі ў матчах з намі. Наша мэта такая ж. Гэта канфлікт інтарэсаў, які нам трэба вырашыць», — сказаў Штанге на
Паводле яго слоў, сапернік вельмі моцны індывідуальна, і гэтаму трэба супрацьпаставіць зладжаныя камандныя дзеянні. «Баснійцы цудоўна выконваюць стандартныя становішчы, моцныя ў атацы і контратацы, — заявіў трэнер. — Але ёсць і слабыя месцы, якія мы пастараемся выкарыстаць. Вельмі важна не парушаць правілы. Спадзяемся на поўны стадыён, падтрымку балельшчыкаў і ўсёй краіны. Наша мэта — перамога ў пятніцу. Мяне не цікавіць, як згуляюць Францыя з Румыніяй — толькі наш матч».
Нямецкі спецыяліст адзначыў, што
траўмы гульцоў БАТЭ Віталя Радзівонава і Аляксандра Юрэвіча ў нядзельным матчы супраць мінскага «Дынама» сталі для яго шокам.«Сёння вечарам у Юрэвіча будзе апошняе абследаванне, але сітуацыя нядобрая», — паведаміў Штанге. Замест Юрэвіча выкліканы яго аднаклубнік Максім Бардачоў. Раней
Нападаючы Сяргей Карніленка, які перайшоў днямі з «Зеніта» ў «Крылы Саветаў», быў выкліканы ў зборную пазней чым асноўная група, але раней, чым быў траўмаваны Радзівонаў. «Паглядзіце, колькі хвілін згуляў Карніленка за апошнія паўгода. Тое, што я раблю, — гэта падарунак для яго», — заявіў Штанге, адказваючы на пытанне аб матывах сваіх дзеянняў. Паводле слоў Штанге, з Карніленкам ён знаходзіўся ў пастаянным кантакце ўвесь апошні тыдзень. «Ён прыедзе і ведае што рабіць», — заявіў трэнер.
На яго думку, кожны гулец зборнай цяпер думае, што мае апошні шанс згуляць «у вялікім турніры». «Мы павінны сумленна прызнаць, што адборачная група чэмпіянату
Ён таксама паведаміў, што федэрацыя звярнулася ва УЕФА з просьбай дазволіць камандзе выйсці на поле 2 верасня з жалобнымі павязкамі з нагоды смерці адміністратара зборнай Уладзіміра Еўсюка. 27 жніўня ён памёр на
2 верасня ў групе D адбудуцца таксама матчы Люксембург — Румынія і Албанія — Францыя. Становішча каманд: Францыя — 13 ачкоў (6 гульняў; розніца мячоў 9–2), Беларусь — 12 (7; 6–2), Боснія і Герцагавіна — 10 (6; 8–7), Румынія — 8 (6; 8–6), Албанія — 8 (6; 4–6), Люксембург — 1 (7; 1–13).