У Беларусі адменены чарговы канцэрт гурта «Нейра Дзюбель». Выступленне было запланавана 29 жніўня ў мінскім клубе «Графіці».
Сайт гурта паведамляе, што канцэрт адменены «па тэхнічных прычынах», а на сайце клуба ўказана, што, а 19.00 у гэты дзень будуць праводзіцца «тэхнічныя работы».
Папярэдні канцэрт «Нейра Дзюбеля» -не адбыўся 19 жніўня ў мінскім «The Loft кафэ». Гурт уваходзіць у г.зв. Спіс Праляскоўскага (чорны спіс беларускіх творцаў культуры).