«Пасля гадавога перапынку мы зноў запускаем самую пазітыўную мінскую дзвіжуху», — з’явіўся запіс у суполцы «Вконтакте» «Бой падушкамі».

Сустрэча запланавана на 10 верасня, а 17:00 у Парку Горкага. «На гэты раз усё легальна», — напісана ў суполцы.

«У праграме: фінал індывідуальных баёў падушкамі і, канечне, грандыёзны махач паміж камандамі белых і чырвоных», — кажуць арганізатары. Удзельнікаў просяць узяць з сабой падушкі і добры настрой.

Мінулыя разы бойкі падушкамі былі прымеркаваныя да знакавыя бітваў беларускай гісторыі. Напрыклад, да Грунвальдскай. 8 верасня — дзень бітвы пад Воршай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?