У выніку аварыі кіроўца аўтобуса быў заблакаваны ў кабіне.

 112.by

112.by

Аварыя здарылася апоўдні 29 жніўня на аўтадарозе Кобрын - Гомель паблізу пасёлка Палескі.

Паводле звестак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, аўтобус «Радзіміч" ехаў з Ляхавічаў ў в. Парахонск Пінскага раёна. Трактар МТЗ-1221 з прычэпам, які рухаўся наперадзе ў спадарожным кірунку, пачаў рабіць левы паварот. У выніку сутыкнення аўтобус пратараніў прычэп трактара.

Кіроўца «Радзіміча» быў заціснуты ў салоне. 20 работнікаў аднаго з прадпрыемстваў, што ехалі ў аўтобусе, а таксама кіроўца трактара не пацярпелі.

Каб вызваліць пацярпелага, супрацоўнікі МНС скарысталіся механізаваную аварыйна-выратавальную прыладу. Мужчыну з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?