Былы форвард мінскага «Дынама» Вячаслаў Глеб сёння падпісаў кантракт з клубам другой нямецкай бундэслігі «Франкфуртам». Тэрмін пагаднення разлічаны на 1 год.

За гэты клуб вясной 2009 года выступаў Генадзь Блізнюк (10 гульняў -- 1 мяч).

 Фота fsv-frankfurt.de

Фота fsv-frankfurt.de

Нагадаем, што першую палову сезона Глеб згуляў за менскае «Дынама» 11 матчаў і набраў у іх 6 (2+4) балаў, паведамляе Goals.by

У чэмпіянаце другой нямецкай бундэслігі «Франкфурт» займае пасля 6 тураў 10-ты радок з 6 баламі (1 перамога, 3 нічыі, 2 паразы, розніца мячоў 6–7). Першую перамогу «Франкфурт» атрымаў у мінулым туры, разграміўшы на выездзе «Карлсруэ» 4:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0