Акрамя ўмоў капітуляцыі, абмяркоўваць з беларускім дыктатарам няма чаго.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў патэлефанаваў сёння з Наваполацкай калоніі. Палітвязень мае права на штомесячны 10-хвілінную тэлефонную размову з сям’ёй.

Андрэй Саннікаў змог пракаментаваць апошнюю ініцыятыву Лукашэнкі, паведаміла яго жонка Ірына Халіп.

«Я дапускаю перамовы з Лукашэнкам. Але толькі па адным пытанні — аб перадачы ўлады. Акрамя ўмоў капітуляцыі, абмяркоўваць з ім няма чаго. Гэта ўсё роўна здарыцца да канца года, але пакуль у Лукашэнкі ёсць выбар, як менавіта сысці. Калі ён не скарыстаецца гэтай магчымасцю, выбару ў яго не будзе», — сказаў кандыдат у прэзідэнты.

Андрэй Саннікаў прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?