У Эквадоры ўступіў на пасаду новы прэзыдэнт — лідэр левых — Рафаэль Карэа (Rafael Correa). Ён паабяцаў правесьці «рэвалюцыйныя пераўтварэньні ў краіне», і — перадусім — пакончыць з карупцыяй у асяродзьдзі заканадаўцаў.
На цырымоніі інаўгурацыі прысутнічалі прэзыдэнты Ірана і Вэнэсуэлы — Махмуд Ахмадзінеджад і Уга Чавэс, якія пасьлядоўна праводзяць у жыцьцё палітыку супрацьстаяньня Злучаным Штатам.
Фота з асабістага сайта прэзыдэнта.