Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 1 верасня ў Беларусі чакаецца пахмурна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, днём, галоўным чынам па паўночнай палове, месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7–14°С,

максімальная днём плюс 16–22°С.

У Мінску 1 верасня пахмурна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8–10°С, максімальная

днём плюс 18–20°С.

2 верасня ў Беларусі пахмурна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–12°С, максімальная днём

ад плюс 16°С па поўначы да плюс 22°С па поўдні краіны.

3 верасня ў Беларусі пахмурна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–12°С, максімальная днём ад плюс 16°С па поўначы да плюс 22°С па поўдні краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?