Паводле інфармацыі Goals.by, сёння Аляксандр Глеб падпісаў арэнднае пагадненне з клубам нямецкай бундэслігі «Вольфсбург». Дзеянне кантракта разлічана на год.Па заканчэнні тэрміну арэнды беларускі паўабаронца, правы на якога належаць «Барселоне», стане свабодным агентам.
Нагадаем, што іспанскі клуб выказваў гатоўнасць адпусціць Глеба ў арэнду за 1,5 мільёна еўра. «Вольфсбург» (x
чэмпіён 2009 года, у 2011 г. - 15-е месца) пагадзіўся выплаціць гэтую суму за пераход.
«Вольфсбург» трэніруе Фелікс Магат, пад чыім кіраўніцтвам Глеб гуляў у «Штутгарце» ў 2001–2004 гадах (беларус выступаў за «Штутгарт» з 2000 па 2005 год).
Менавіта Магат і зрабіў з Глеба суперзорку нямецкай бундэслігі. У 2005–2008 Глеб гуляў за лонданскі «Арсенал», затым перайшоў у «Барселону», але не змог замацавацца ў складзе. Сезон 2009–2010 ён правёў у арэндзе ў «Штутгарце», мінулы — у «Бірмінгеме».