У беластоцкім гіпермаркеце знікла свініна.

У пачатку тыдня ў беластоцкім гіпермаркеце «Ашан» не было свежай свініны. Пра гэта «НН» паведаміў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч. Ён не бярэцца казаць напэўна, што свініна знікла толькі дзякуючы беларусам, якія даўно ўжо затаварваюцца ў памежных польскіх гарадах. Але, па яго назіраннях, гэта зусім не характэрна для польскіх крамаў. Прынамсі, праблемы з мясам у Беларусі наводзяць на думку, што беларусы пачалі рабіць мясныя рэйды ў Польшчу.

Юрась падзяліўся таксама іншым назіраннем. У беластоцкім крамах ужо з’явіліся аб’явы пра тое, што памперсы выдаюцца па два пакункі ў адны рукі. Іх пачалі актыўна скупляць беларусы пасля таго, як яны сталі дэфіцытам на радзіме. Вынаходлівыя суайчыннікі робяць па некалькі заходаў і ўрэшце набіваюць памперсамі свае машыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?