Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч лічыць магчымым выхад на адзіны збалансаваны абменны курс беларускага рубля на працягу 1–2 месяцаў.
Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам.

На думку кіраўніка ўрада, для выхаду на адзіны збалансаваны абменны курс беларускага рубля спатрэбіцца, паводле аптымістычных падлікаў, месяц, з доляй песімізму — два месяцы. «Мы зблізім курс афіцыйны і курс, які дыктуецца на дадатковай сесіі валютнай біржы», — адзначыў ён. Міхаіл Мясніковіч дадаў, што

Неабходна будзе акуратна выкарыстаць і тыя валютныя сродкі, якія ёсць у беларускіх прадпрыемстваў. «Сёння на іх дэпазітах знаходзіцца $2,8 млрд., — канстатаваў прэм’ер-міністр. — Акрамя таго, $3,5 млрд. ляжыць ва ўкладах насельніцтва».

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, на руках у насельніцтва сёння знаходзяцца даволі вялікія аб’ёмы валюты. «Пры адпаведным абменным курсе мы проста ўпэўнены, што насельніцтва будзе вырашаць пытанні рэканверсацыі — гэта значыць пераводу валюты ў беларускія рублі, — упэўнены прэм’ер-міністр. — Насельніцтва ў нас разумнае, яно будзе бачыць, калі ўзрастае даходнасць абменных аперацый, лічу, што продаж насельніцтвам валюты будзе актывізаваны».

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што насельніцтва і сёння прадае валюту ў дастатковым аб’ёме — $150–210 млн. у месяц.
«Практычна столькі ж купляецца, за выключэннем невялікай сумы, якая накіроўваецца банкамі на пагашэнне замежных крэдытных ліній, прыцягнутых раней», — растлумачыў кіраўнік урада, паведамляе БелТА.

***

Аб тым, што праз тыдзень, два, месяц сітуацыя будзе стабілізавана, урад і Лукашэнка пачалі заяўляць ад красавка. Тым часам у сярэдзіне верасня спаўняецца роўна паўгода, як у Бепарусі пачаўся валютны крызіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0