Здарэнні6262

У Мсціславе расіяне пабіліся з беларусамі ў чарзе па прадукты

Міліцыя: канфлікты ў чэргах ёсць, але нарад не выклікаўся.

У інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра тое, што ў цэнтральным універмагу Мсціслава (Магілёўская вобласць), што за 10 км ад мяжы з Расіяй, адбылася бойка мясцовых жыхароў і прыезджых расійцаў. Інцыдэнт справакавала расіянка, якая абразіла беларуску. З прычыны гэтага завязалася бойка паміж беларусамі і расіянамі, якія прыязджаюць у Мсціслаў па прадукты.

Як піша telegraf.by са спасылкай на паведамленне беларускага блогера lesnoi-slon, расійцы пачалі ездзіць у Мсціслаў па пакупкі тры-чатыры месяцы таму — адразу пасля таго, як у Беларусі ўпаў курс нацвалюты. Грамадзяне Расіі прычэпамі вывозяць і прадукты харчавання, і вопратку, і тэхніку. У цэнтральным універмагу заўсёды стаяць чэргі: расійцы скупляюць ежу мяшкамі, а вопратку і абутак — па некалькі камплектаў, не мераючы. У выходныя з аўтамабіляў, якія заязджаюць на мясцовы рынак, кожны другі — з расійскімі нумарамі.

Гэта выклікае незадаволенасць мясцовых жыхароў.

Па-першае, кошты ў горадзе растуць хутчэй, чым у Мінску, а па-другое — прадаўцы імкнуцца прадаць свой тавар у першую чаргу замежнікам — даражэй і за валюту. Беларусы ж стаяць у чэргах гадзінамі.

Некалькі дзён таму супрацоўніца Мсціслаўскай пошты ў абедзенны перапынак забегла ва ўнівермаг купіць пакет малака. Жанчына папрасіла людзей, якія стаяць у касу, прапусціць яе без чаргі, паколькі спазнялася на працу. Аднак пасля гэтай просьбы пачула абразы ад прыстойнай на выгляд жанчыны: «Вы, беларусы, — быдла, цярпілы і зброд, вы ў нас у Расіі будзеце рабамі, вы будзеце туалеты драіць, ды і тое, калі мы вырашым».

У адказ на гэта беларуска стала хвастаць расіянку набытым пакетам малака. За апошнюю заступіліся яе суайчыннікі, а беларусы — за сваю. Проста ў краме пачалася бойка, больш за дзесяць чалавек апынуліся запэцканыя малаком і смятанай. Супакоіць пакупнікоў змаглі толькі міліцыянты. Да расійцаў прэтэнзій яны не выказалі, а беларуску, якая пачала бойку, затрымалі. Ці прад’явілі ёй якія-небудзь абвінавачанні, не вядома. Імя жанчыны не выдаецца.

Пасля бойкі расійцам адпускаюць толькі па адной палцы каўбасы

Бойка выклікала рэзананс ва ўсім Мсціславе, яе абмяркоўвалі і на нарадзе ў выканкаме. «Прычым гаварылася ў тым кантэксце, што «адбыўся абуральны інцыдэнт, былі збітыя госці нашага горада», — адзначыў блогер.

«НН» звярнулася ў Мсціслаўскі РАУС з просьбай пракаментаваць гэтае паведамленне. Там адказалі, што канфлікты ў чэргах у мсціслаўскіх крамах сапраўды ёсць, але яны не выходзяць «за рамкі» і маюць форму слоўных перапалак. У прыватнасці, не было ніводнага выпадку, каб з нагоды канфлікту ў чарзе выклікалі нарад міліцыі
, падкрэсліў супрацоўнік РАУС.

Між тым, як паведаміў пазней той самы блогер з спасылкай на сваіх знаёмых у Мсціславе, пасля інцыдэнту ў цэнтральным універмагу пачалі дзяжурыць супрацоўнікі падатковай інспекцыі і міліцыі. Яны сочаць за тым, каб прыезджыя расійцы не скуплялі ўсю прадукцыю. Напрыклад, ім адпускаюць не больш за адну палку каўбасы на аднаго чалавека. Акрамя таго, праваахоўныя органы забаранілі знаходзіцца тут валютчыкам.

Раней стала вядома, што

адміністрацыя магілёўскага гандлёвага цэнтра «Гіпа» абмежавала продаж каўбасных вырабаў і мясной вэнджаніны адным кілаграмам кожнага віду на рукі,
прычым новаўвядзенне датычыцца ўсіх кліентаў крамы. Па словах работнікаў супермаркета, на такую меру прыйшлося пайсці з-за ажыятажу на мясную прадукцыю. Аб якіх-небудзь здарэннях у сувязі з гэтым не паведамляецца.

Каментары62

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць