пра гэта паведаміла нявеста Дашкевіча Наста Палажанка.
Паводле яе слоў, гэта другая сустрэча адваката з падаабаронным. Дагэтуль да Дашкевіча не пускалі адваката пяць разоў запар.
Палажанка лічыць, што допуск да Дашкевіча адваката стаў магчымым дзякуючы грамадскаму рэзанансу пасля публікацый у СМІ аб катаваннях над актывістам. Аб катаваннях у горацкай калоніі Наста Палажанка, а таксама праваабаронцы Андрэй Бандарэнка і Алена Танкачова расказалі 30 жніўня на
«З адвакатам Дашкевіч размаўляў праз шкло па тэлефоне. Адвакат паведаміў, што Зміцер ацэньвае сітуацыю ў калоніі як здавальняючую. Дашкевіч выглядаў бадзёрым, выказаў надзею на нармалізацыю сітуацыі. Да 10 верасня ён будзе знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу», — паведаміла Палажанка.
Дашкевіч паведаміў аб сваім намеры накіраваць у КДБ і Маскоўскі суд Мінска заяву з патрабаваннем вяртання яму пашпарта, які ў актывіста канфіскавалі пасля вобыскаў 19 снежня. Заяву з той жа просьбай ён плануе накіраваць у следчае ўпраўленне ГУУС Мінгарвыканкама.
Зміцер Дашкевіч разам з актывістам «Маладога фронту» Эдуардам Лобавым быў затрыманы ў Мінску за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года. Іх затрыманне прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні выбараў. Маладыя людзі былі прызнаны вінаватымі ў збіванні двух мінчан. 24 сакавіка суд прыгаварыў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.