Расіянка, ролік пра затрыманне якой супрацоўнікамі ДАІ выкладзены ў Інтэрнэце, аштрафавана за дробнае хуліганства і будзе прыцягнута да адказнасці за кіраванне ў нецвярозым выглядзе.

Як распавялі ў ДАІ,

гераіня роліка «П’яная руская дзевачка» — ураджэнка Літвы 1979 года нараджэння, пражывае ў Падмаскоўі, мае від на жыхарства ў Беларусі.
Мужчына — выхадзец з Касцюковіцкага раёна, пражывае ў Санкт-Пецярбургу.
Пасля таго, як жанчыну пасадзілі ў аўтамабіль ДПС, яна выбіла задняе шкло.
Выявілася, што ў яе крыві знаходзілася 3 праміле алкаголю, аднак затрыманая парвала акт медагляду і пажадала здаць кроў. Гэты аналіз, па яе меркаванні, павінен быў паказаць, што яна цвярозая.

Тры дні жанчына знаходзілася пад арыштам. 22 жніўня яна была аштрафавана судом Касцюковіцкага раёна за дробнае хуліганства. Цяпер у судзе ідзе адміністрацыйны працэс па факце кіравання ёй аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення. Рашэнне суд вынесе пасля атрымання вынікаў аналізу крыві.

У ДАІ таксама распавялі, што

расіянка раскаялася, прынесла прабачэнні за свае паводзіны, купіла задняе шкло для службовай машыны.

У дачыненні пасажыра «БМВ» міліцыя не стала прадпрымаць ніякіх санкцый, паколькі, як растлумачылі ў ДАІ, «ён больш спрабаваў абараніць дзяўчыну, чым супраціўляўся супрацоўнікам ДАІ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?