Ільготныя крэдыты для падрыхтоўкі да школы могуць выдавацца і для дашкольнікаў. Аб гэтым гаворыцца ў каментары Міністэрства гандлю, распаўсюджаным праз СМІ ў сувязі са шматлікімі зваротамі банкаў і грамадзян.

Як паведамлялася раней, у Беларусі было прынята рашэнне аб выдзяленні льготных спажывецкіх крэдытаў для набыцця тавараў для дзяцей. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1052 ад 6 жніўня 2011 года. Згодна з дакументам, ільготныя крэдыты выдзяляюцца на наступныя тавары беларускай вытворчасці: верхняе адзенне і абутак для дзяцей; ранцы і рукзакі вучнёўскія; сумкі маладзёжныя. Рашэнне дзейнічае да 1 кастрычніка 2011 года.

Ільготныя крэдыты выдзяляюцца банкам ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў беларускіх рублях тэрмінам да трох гадоў з выплатай 10% гадавых. Агульная сума льготных крэдытаў, якія выдаюцца банкамі аднаму атрымальніку, складае да 300 базавых велічынь (10,5 млн. рублёў). Крэдыты выдзяляюцца ў «Беларусбанку», «Белаграпрамбанку», «Белінвестбанку», «Белпрамбудбанку».

Міністэрства гандлю паведамляе, што пастанова не ўтрымлівае абмежаванняў узросту дзяцей, для якіх набываюцца тавары. Для пацвярджэння ўзросту дзіцяці банк мае права запытаць яго пасведчанне аб нараджэнні або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць дзяцей да 18 гадоў.

У сувязі з тым што тавары набываюцца таксама для дзяцей, якія маюць буйнапамерныя фігуры (памер, паўната, рост, якія адпавядаюць дарослай шкале памераў і ростаў), Міністэрства гандлю лічыць магчымым не абмяжоўваць права грамадзян у атрыманні льготнага крэдыту.

Мінгандлю просіць банкі разглядаць усе спрэчныя сітуацыі па гэтай праблеме ў індывідуальным парадку сумесна з органамі выканаўчай улады на месцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?