У афіцыйнай біяграфіі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея пазначана, што ён нарадзіўся на Гродзеншчыне. Доўгі час было невядома, у якой жа вёсцы прайшло ягонае дзяцінства. Мінулагодняе расследаванне «Нашай Нівы» выявіла, што радзіма чыноўніка — вёска Некрашэвічы, якая цяпер належыць да Турэцкага сельскага савету Карэліцкага раёну. Тут
З сярэдзіны мінулага стагоддзя ў Некрашэвічах працавала базавая школа — аднапавярховы будынак у цэнтры вёскі. Паводле былой дырэктаркі Алены Чамэрыс,
дзякуючы намаганням былогавучня-чыноўніка ў школе зрабілі рамонт: пафарбавалі фасад, абнавілі тэхнічную базу.
Дарэчы, у гэтай самай школе таксама навучаўся міністр падаткаў Уладзімір Палуян, ён на тры гады маладзейшы за Макея. Іхныя фотаздымкі былі на стэндзе «Вядомыя вучні нашай школы». У прыёмнай Турэцкага сельскага савету паведамілі наступнае:
«Школа ў Некрашэвічах закрытая, і ніколі яе ўжо не адкрыюць.У вёсцы засталося зусім мала дзяцей, іх перавялі ў Турэц — тут школа большая».
Паводле афіцыйнай інфармацыі, летась вырашылі закрыць 40 вясковых школаў, сёлета — яшчэ 65.