У шэрагу раёнаў Мінска для дастаўкі дзяцей з бацькамі ў дзіцячыя садкі могуць быць уведзеныя скарочаныя маршруты грамадскага транспарту.
Аб гэтым журналістам паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Уладзімір Шчэрба 1 верасня ў Мінску.

Паводле яго слоў, скарочаныя маршруты будуць меншай працягласці, з меншай колькасцю прыпынкаў.

Гэта актуальна для тых раёнаў, дзе з-за недахопу месцаў не ўдаецца ўладкоўваць дашкольнікаў у дзіцячыя садкі па месцы жыхарства.
Пытанне аб увядзенні скарочаных маршрутаў будзе разглядацца па ініцыятыве бацькоў дашкольнікаў, патлумачыў Шчэрба.

Нагадаем, праблемы з месцамі ў дзіцячых садках адзначаюцца ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах, дзе вядзецца актыўная забудова.

Усяго ў новым навучальным годзе ў Мінску будзе працаваць 431 дашкольная ўстанова, прыкладна 400 з іх — у падпарадкаванні ўпраўленняў адукацыі раёнаў. У дашкольных установах больш чым 10 тыс. педагагічных работнікаў будуць выхоўваць 79 тыс. дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?