Рэдакцыя «НН» віншуе партал «Народныя навіны Віцебска» з пяцігоддзем, жадае вытрымкі і аптымізму, і яшчэ не адной пяцігодкі плённай працы!

Пяць год таму запрацаваў сайт «Народныя навіны Віцебска». Рэсурс прэзентаваў сябе, як штодзённая непадцэнзурная інтэрактыўная газета. І трэба заўважыць, што ён дагэтуль трымае ўзнятую планку.

Як адзначаецца на сайце, пра віцебскія падзеі са старонак «ННВ» даведваюцца не толькі жыхары Віцебска, але і замежнікі — геаграфія наведнікаў сайта ўключае 149 краін свету. А ў дзясятку найбольш актыўных, акрамя Беларусі, уваходзяць Расія, Украіна, Польшча, ЗША, Германія, Ізраіль, Літва, Нарвегія і Латвія. Аўтарскія артыкулы партала неаднойчы перадрукоўвалі беларускія (у тым ліку і «Наша Ніва») і замежныя СМІ.

На партале змяшчаюць шмат беларускамоўных матэрыялаў.

Глядзі таксама: Інтэрнэт-газета Хimik.info адзначае 5 год анлайну
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?