Паводле папярэдняй інфармацыі, да медыкаў звярнулася больш за 30 чалавек.

 1 верасня на чыгуначным вакзале Чалябінска (Расія) адбыўся выцек брому. Фота 74.mchs.gov.ru

1 верасня на чыгуначным вакзале Чалябінска (Расія) адбыўся выцек брому. Фота 74.mchs.gov.ru

 1 верасня на чыгуначным вакзале Чалябінска (Расія) адбыўся выцек брому.

Раніцай 1 верасня на чыгуначным вакзале Чалябінска (Расія) адбыўся выцек брому. Паводле папярэдняй інфармацыі, у адным з вагонаў знаходзілася больш за 2000 пяцілітровых ёмістасцяў з бромам. Па версіі мясцовага МНС, разбілася каля 10 ёмістасцяў. У выніку гэтага над вакзалам утварылася воблака атрутнага рудога колеру, якое зацягнула частку горада і суседняга Капейска.

Пажарныя, якія прыехалі на месца здарэння, залілі вадой вагон, потым па вуліцах горада праехалі палівальныя машыны.

Як паведамляе Газета.ru жыхары Чалябінска пэўны час не ведалі, што рабіць. Паведамленні на мясцовым тэлебачанні, а таксама спецаўто, якія папярэджвалі гараджан пра небяспеку на вуліцах горада, з’явіліся толькі ў абед. Відавочцы паведамлялі, што каля аптэк назіралі бойкі за марлевыя павязкі.

Бром (Br) — атрутнае рэчыва. Пры траплянні ў арганізм 35 г рэчыва ў арганізм чалавека, можа наступіць смерць. Пры працы з бромам неабходна карыстацца супрацьгазам, спецвопраткай і пальчаткамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?